Навіны

Якім быў замак Вітаўта? Ігар Лапеха распачаў цыкл лекцый пра гродзенскі Стары замак

Першая лекцыя па гісторыі Старога замка прайшла 13 сакавіка ў музеі «Гродна ў мініяцюры». Пра замак часоў Вітаўта расказаў краязнавец Ігар Лапеха. Ён распавёў, дзе быў уваход у замак, колькі было вежаў, як здабывалася вада і як на аснове крыніц зрабіць макет замка на XIV ст.

Як у выніку спрэчак даследчыкаў не «згубіць» вежу?

Ігар Лапеха кажа: каб знайсці ісціну ў рэканструкцыі замка, трэба ў першую чаргу разгледзець усе навуковыя канцэпцыі. Найбольш абгрунтаваныя на сёння дзве.

Адна — «кананічная» — створана археолагам Яраславам Вайцяхоўскім у 1930-я. Згодна з ёй, замак меў пяць абарончых вежаў, палац з боку горада і ўязную брама непадалёк ад сучаснай.

Другая — «наватарская» — належыць Міколу Волкаву. Згодна з ёй замак налічваў чатыры вежы, палац князя быў з боку Нёмана, уязная брама была таксама з боку ракі.

Лапеха «будаваў» свой замак у выглядзе макета згодна з «кананічнай» канцэпцыяй. Ён гэта абгрунтоўвае вялікай базай выкарыстаных крыніц. Гэта і вынікі археалагічных раскопак, і гравюра Цюнта 1568 года, і інвентар 1578 года, і аналагі падобных пабудоў нашага рэгіёна (Ліда, Крэва, Навагрудак). У выніку карпатлівай працы па вывучэнні крыніц паўстаў макет Старога замка, які зараз выстаўляецца ў цэнтры «Спадчына» (вул.Рэйманта, 12).

Дзе бралі ў замку ваду?

На думку Лапехі, у вежы каля Нёмана быў зроблены механізм з ланцугамі, які дастаўляў ваду ў фартэцыю аж з крыніц на левым беразе Нёмана праз раку. Ён абгрунтоўвае гэта канструкцыяй вежы і ўзгадваннем у летапісах эпізоду, калі Ягайла спускаў бярвенні вышэй па Нёмане, каб абарваць ланцугі і пазбавіць абаронцаў замка вады.

У наступнай лекцыі, якую анансаваў Ігар Лапеха, будуць падняты вострыя пытанні рэканструкцыі замка на часы 16 ст. часоў Баторыя. Пра дату і час лекцыі будзе абвешчана дадаткова: сачыце за навінамі і афішай Hrodna.life.


Матэрыял падрыхтаваны гродзенскім краязнаўчым клубам. Больш інфармацыі пра гісторыю горада чытайце ў акаўнце клуба ў Instagram.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024