У Беларусі адменяць забарону на ўпакоўку прадуктаў у сваю тару

У Беларусі адменяць забарону на ўпакоўку харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Пра гэта распавяла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык, піша belta.by.

«У хуткім часе будзе адменена норма аб тым, што забараняецца продаж харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Спажыўцу можна будзе выкарыстоўваць сваю тару, нейкую шматразовую ўпакоўку для набыцця тых ці іншых тавараў», — распавяла Іна Гаўрыльчык.

У МАРГ лічаць, што гэта дазволіць спажыўцу эканоміць на пакаванні.

Зараз, згодна з санітарна-эпідэміялагічнага патрабаванням, забаронены продаж харчовай прадукцыі ў брудную тару пакупніка і друкаваную макулатуру. Тым не менш, некаторыя гандлёвыя сеткі адмаўляюцца пакаваць тавар на вагу ў любую тару пакупніка, спасылаючыся на нормы закону або свае ўнутраныя правілы.


Піва ў «паўтарашках» больш не будзе. Улады распавялі, як будуць змагацца з пластыкам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024