Навіны

«Белавія» адмяняе палёты ў больш чым 20 краін

З-за пандэміі каранавіруса ў свеце авіякампанія «Белавія» адмяняе палёты ў 23 краіны. Палёты ў Італію, Ізраіль і Туркменістан адмяняюцца цалкам, у астатнія краіны — часткова. Усяго ў кампаніі «Белавія» ёсць рэгулярныя рэйсы ў больш чым 30 краін.

Італія

Адмяняюцца ўсе палёты:

  • па маршруце Мінск-Мілан-Мінск c 12 сакавіка па 15 красавіка 2020 уключна;
  • па маршруце Мінск-Рым-Мінск з 16 сакавіка па 15 красавіка 2020 уключна.

Ізраіль

З 13 па 31 сакавіка 2020 года «Белавія» адмяняе рэйсы па аўторках і чацвяргах па маршруце Мінск-Тэль-Авіў-Мінск. У раскладзе застаюцца палёты толькі па нядзелях.

«Белавія» нагадвае, што ў адпаведнасці з указаннем авіяцыйных уладаў Ізраіля з 12 па 31 сакавіка 2020 года ўведзены абмежаванні на ўезд у Ізраіль для грамадзян замежных дзяржаў, якія не маюць грамадзянства Ізраіля або ізраільскага віду на жыхарства.

Туркменістан

Адмененыя ўсе рэйсы па маршруце Мінск-Ашхабад-Мінск з 5 сакавіка па 1 красавіка 2020 ўключна.

Іншыя краіны

Адмяняецца частка рэйсаў у Азербайджан, Арменію, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Грузію, Казахстан, Латвію, Літву, Малдову, Расію, Сербію, Украіну, Швейцарыю, Швецыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію і Эстонію.

Падрабязна спіс адмененых палётаў можна знайсці на сайце «Белавія».

Што рабіць, калі рэйс адмянілі?

Ёсць дзве магчымасці:

  • вярнуць увесь кошт квітка без утрыманняў;
  • аднаразова змяніць дату палёту па тым жа маршруце да 31 снежня 2020.

Па вяртанне грошай або змяненне даты трэба звяртацца туды, дзе быў набыты білет.

Калі ён быў набыты на сайце belavia.by, трэба адправіць на support@belavia.by запоўненую заяву (шаблон заявы знаходзіцца тут).

Калі рэйс НЕ адменены, то змяніць дату або вярнуць грошы можна толькі паводле правілаў тарыфу.


Чытайце таксама:

Медики рассказали, когда закончится пандемия коронавируса

Украина закрывает въезд для иностранцев

Детским группам из Гродно не рекомендуется выезжать за рубеж из-за коронавируса

Пандемия коронавируса: в Словакии и Венгрии — чрезвычайное положение, Турция переносит туристический сезон

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024