Як распавесці гісторыю, якая чапляе? Школа MediaPro запрашае

Гісторыі існуюць з тых часоў, як мы навучыліся размаўляць. Гісторыі прымушаюць нас плакаць, смяяцца або суперажываць. У пошуках добрай гісторыі мы чытаем блогі і медыя, дзякуючы ёй выбіраем «свае» брэнды. А што, калі вам не трэба слухаць гісторыю — вам трэба яе расказаць? Як прыцягнуць увагу да хвалюючай вас праблемы і дапамагчы яе вырашыць? Знайсці аднадумцаў і партнёраў?

Ініцыятыва HrodnaMediaRoom запрашае гарадзенцаў у Школу сацыяльнага сторытэлінга MediaPro.

На працягу года мы будзем авалодваць мастацтвам сторытэлінга і яго інструментамі разам з прызнанымі медыяпрафесіяналамі.

Вы даведаецеся:

  • Як і дзе шукаць герояў і тэмы, якія чапляюць;
  • Як эфектна данесці сваю думку, каб вас пачулі.

Вы навучыцеся:

  • распавядаць гісторыі з дапамогай фота, відэа і аўдыё;
  • авалодаеце інструментамі візуалізацыі дадзеных,
  • а таксама прасоўвання і SMM.

А таксама пазнаёміцеся з цікавымі асобамі, якія змяняюць жыццё ў нашым горадзе да лепшага, і знойдзеце аднадумцаў.

Першы трэнінг «Сторытэлінг: ад прапрацоўкі ідэі да прадакшну» адбудзецца ўжо 4−5 красавіка.

Рэдактарка спецпраектаў анлайн-часопіса CityDog.by Яся Каралевіч-Картэль распавядзе гарадзенцам, дзе і як шукаць гісторыі і герояў, якія будуць цікавыя шырокай аўдыторыі, што такое мультымедыйны сторытэлінг і навошта ён патрэбны, чаму менавіта ён дапаможа распавесці аб вашай тэме лепш за ўсё? Прыносіце з сабой некалькі тэм — і да канца другога дня ў вас будзе чарнавік свайго мультымедыйнага лангрыда!

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету тут да 31 сакавіка ўключна: http://bit.do/fzgiT. Колькасць месцаў абмежаваная (да 12 чалавек).

Каго чакаем?

Да ўдзелу ў Школе MediaPro запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты і ўсе, хто цікавіцца сацыяльнай тэмай і праблемамі нашага горада.

Удзел — бясплатны.

Тэматычныя трэнінгі будуць адбывацца па выходных раз на месяц цягам 2020 года. Медыяэсперты Школы MediaPro будуць кансультаваць удзельнікаў на працягу навучання. Кожны ўдзельнік Школы паспрабуе сябе ў ролі апавядальніка, будзе мець магчымасць расказаць сваю гісторыю для шырокай аўдыторыі і падштурхнуць людзей задумацца над важнымі рэчамі, «пракачаць» кампетэнцыі, якія будуць карыснымі ў паўсядзённым жыцці, а таксама знайсці аднадумцаў і павучыцца ў сапраўдных прафесіяналаў.

Лепшыя матэрыялы, падрыхтаваныя ўдзельнікамі, будуць апублікаваныя. Самыя актыўныя ўдзельнікі, якія выканаюць заданні і падрыхтуюць добрыя гісторыі, паўдзельнічаюць у 4 трэнінгах з 6, атрымаюць сертыфікаты аб сканчэнні школы, а таксама атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі, якія штогод ладзіць прафесійная сетка Digital Communication Network ў розных краінах свету.

З-за распаўсюджвання ў свеце новага віруса і першых выпадкаў у Гродне, для дадатковай бяспекі мы забяспечым наяўнасць у аўдыторыі дэзінфекцыйных сродкаў і медыцынскіх масак (якімі можна будзе скарыстацца пры жаданні).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пошце hrodnamediaroom@gmail.com ці на старонцы ў Фэйсбуку.

Школа MediaPro — праект, які рэалізуецца ў партнёрстве HrodnaMediaRoom (Гродна), Association «New Group» (Мінск) і глабальнай прафесійнай сеткі Digital Communication Network. Больш — на старонцы-візітоўцы Школы: http://hrodnamediapro.tilda.ws/.

Што такое «сторытэлінг» і навошта ён патрэбны?

Сторытэлінг — мастацтва эфектыўна распавесці любую гісторыю. Авалодаць гэтым мастацтвам або яго асобнымі прыёмамі карысна для ўсіх жыццёвых аспектаў - працоўных і асабістых. Прыёмы сторытэлінга паспяхова прымяняюцца ў журналістыцы, грамадскай і культурнай дзейнасці, навучанні, мастацтве самапрэзентацыі, бізнесе і піяры, у бацькоўскіх зносінах з дзецьмі.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024