Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каранавірус лабараторна пацверджаны ў 21 чалавека. Напярэдадні, 11 сакавіка, у Мінздароўі казалі пра 12 выпадкаў, сярод іх былі 4 чалавекі, якія паправіліся.

Таксама ведамства абвесціла, што прынята рашэнне абмежаваць ў Беларусі правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам да 6 красавіка.

Першы беларускі пацыент, якому быў дыягнаставаны COVID-19, сёння выпісаны з лякарні.

Што ў суседніх краінах?

У Польшчы, паводле «Радыё Свабода», на 12 сакавіка — 51 выпадак. Адна пацыентка памерла.

  • Рыхтуецца абвяшчэньне стану эпідэмічнай пагрозы
  • Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы
  • Матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах
  • Ад панядзелка 16 сакавіка зачыняцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
  • Ад чацьвярга 12 сакавіка зачыняюцца ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 10
  • Урад увёў стан надзвычайнай сытуацыі
  • Да 14 красавіка закрытыя ўсе навучальныя ўстановы
  • На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы з удзелам больш чым 200 чалавек
  • МЗС рэкамэндуе грамадзянам не выяжджаць за межы краіны

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • МЗС раіць грамадзянам Літвы адмовіцца ад усіх паездак за мяжу
  • Да 27 сакавіка адменены ўсе мерапрыемствы ў закрытых памяшканьнях з удзелам больш чым 100 чалавек
  • Спартовыя спаборніцтвы адбываюцца без гледачоў
  • На 2 тыдні спыняецца навучаньне ва ўсіх навучальных установах (у Вільні — на 5 тыдняў)

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка
  • Забаронена наведаньне вучнямі навучальных установаў
  • Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 200 чалавек (у Кіеве — 60 чалавек)

Расія

  • Як паведамляе meduza. io, зарэгістравана 34 выпадкі, 3 былі выпісаныя
  • Уводзіцца часовая забарона на ўезд грамадзянам Італіі і іншых краін, якія прыбываюць з Італіі
  • У Маскве і Падмаскоўі - рэжым павышанай гатоўнасці, забароненыя масавыя мерапрыемствы больш чым на за 5 000