Калі выходзіць замуж і заводзіць дзяцей сучасная гродзенка

Па дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жанчын на 4 кастрычніка 2019 г. у Гродзенскай вобласці склала 551 076 чалавек, або 53,7% ад агульнай колькасці насельніцтва, паведамляе grodnonews.by.

У 2019 года ў шлюб ўступілі 6,5 тыс. жанчын. Кожная другая жанчына, якая заключыла шлюб, знаходзілася ва ўзросце 20 — 29 гадоў, кожная пятая — ва ўзросце 30 — 39 гадоў. Упершыню стварылі сям'і 4,4 тыс. жанчын. Сярэдні ўзрост жанчын пры ўступленні ў першы шлюб у 2019 годзе склаў 25,4 года, паўторны — 38,1 года.

У 2019 года ў вобласці нарадзіліся 9,9 тыс. дзяцей. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці склаў 26,3 года, пры нараджэнні наступных дзяцей — 30,9 года, прыводзіць лічбы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце склаў 86,7%.

Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын. Сярод жанчын, занятых у эканоміцы, 33,5% мелі вышэйшую адукацыю, 31,9% - сярэднюю спецыяльную (сярод мужчын — 22% і 19% адпаведна).

Колькі студэнтаў-жанчын

На пачатак 2019/20 навучальнага года ў агульнай колькасці педагагічных работнікаў дашкольных устаноў 6,9 тыс. чалавек (98,8%) складалі жанчыны, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - 10 тыс. жанчын (87%), ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1,5 тыс. жанчын (74,5%), вышэйшай — 890 жанчын (57,7%).

Доля студэнтаў-жанчын, якія навучаліся ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на пачатак 2019/2020 навучальнага года склала 61,2%, магістрантаў - 47%.

8 женщин, которые изменяют Гродно к лучшему (не только 8 марта)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024