Менскі гадзіннікавы завод і польская дызайнерка выпусцілі новую калекцыю гадзіннікаў. У продаж паступіла новая калекцыя гадзіннікаў Менскага гадзіннікавага заводу «Sunny days», дызайн якіх стварыла польская ілюстратарка і графічная дызайнерка Оля Няпсуй, піша Белсат.

Гадзіннікі выйшлі пад новым брэндам Менскага гадзіннікавага заводу MWP (Minsk Watch Plant), адмыслова створаным для еўрапейскага рынку летась.

Мінскі гадзіннікавы завод і польская дызайнерка выпусцілі новую калекцыю гадзіннікаўІлюстрацыі Олі Няпсуй публікаваліся ў шмат якіх польскіх і замежных часопісах, кнігах і падручніках. Яна вядомая сваімі дызайнерскімі вокладкамі для кніг і плакатамі, якія пабывалі больш чым на 150 выстаўках у 31 краіне свету. У яе скарбонцы — узнагарода штогадовай брытанскай прэміі для дызайнераў кніжных вокладак ABCD, а таксама сярэбраны медаль Нью-Ёркскага таварыства ілюстратараў.

Менскі гадзіннікавы завод адзначае, што даў поўную свабоду творчасці для Олі.

Мінскі гадзіннікавы завод і польская дызайнерка выпусцілі новую калекцыю гадзіннікаў«Дызайнер сама выбірала сюжэты для цыферблата гадзіннікаў і паўтарыла ў іх свой стыль, які нагадвае мультыплікацыйную графіку. Калі мы ўбачылі яе працы, адразу зразумелі, што менавіта з дапамогай гэтага стылю новая калекцыя нашага еўрапейскага брэнда атрымаецца яркай і пазнавальнай», — адзначае начальніца аддзела маркетынгу заводу Яраслава Піменава.

У гадзінніках «Sunny days» адна стрэлка адказвае і за хвіліны, і за секунды. На выбар у новай калекцыі прадстаўленыя тры варыянты дызайну з рознымі ілюстрацыямі на цыферблаце і незвычайнымі скуранымі раменьчыкамі. Усярэдзіне корпуса з латуні працуе механізм 1801, які ўсталяваны ў базавых мадэлях брэнда.

Гадзіннік з новай калекцыі можна замовіць у інтэрнэт-краме брэнда MPW mwpwatches.com.