У Беларусі могуць адмяніць пакаранне за ўкладанні ў дакументы пры праходжанні мяжы

У Беларусі ўжо гатовыя чарнавыя варыянты праектаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дакументы абмяркоўвалі на пасяджэнні міжведамаснай экспэртнай камісіі па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, піша belta.by.

Напрыклад, на некаторых дарогах павялічаны хуткасны рэжым, аптымізавана выкарыстанне сродкаў фота- і відэафіксацыі дарожных парушэнняў.

«Мы прапануем усім смялей выключаць склады правапарушэнняў з асаблівай часткі кодэкса. Гэтага ж патрабуе прэзідэнт», — звярнула ўвагу намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс.

У якасці прыкладу яна прывяла прыцягненне грамадзян да адказнасці за праходжанне мяжы з пратэрмінаванымі пашпартамі. На яе думку, дастаткова разгарнуць чалавека і адправіць назад, не варта караць яго штрафам. «Або прыцягваюць да адказнасці за тое, што ў пашпарт укладзеныя іншыя прадметы. На сённяшні дзень гэта, напэўна, ужо неактуальна», — лічыць яна.

Вольга Чупрыс распавяла, што ў праекце кодэксаў пакуль ёсць спрэчныя моманты і некаторыя недапрацоўкі, якія трэба будзе вырашыць працоўнай групе. На гэта ёсць два месяцы.

Чаму мяняюць кодэксы

Новыя варыянты кодэксаў распрацоўваюць на даручэнне Аляксандра Лукашенкі. На яго думку, важна забяспечыць стабільнасць адміністрацыйнага заканадаўства і рэалізацыю прафілактычных мераў. За няпоўныя пяць гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, за здзяйсненне якіх да адказнасці прыцягнутыя каля 3,5 млн грамадзян — больш за 50% усяго працаздольнага насельніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024