Прайшоў тыдзень пасля таго, як Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіў першы выяўлены выпадак каранавірусу ў Беларусі. Цяпер вядома пра шэсць выпадкаў заражэння вірусам SARS-CoV-2 на тэрыторыі краіны. У Гродне пакуль не зафіксавана ніводнага. Міністэрства аховы здароўя апублікавала спіс месцаў, дзе беларусы пры патрэбе могуць здаць аналіз на каранавірус.
У самым Гродне і Гродзенскім раёне бяруць матэрыял для лабараторнага даследавання толькі ў адным месцы — гэта Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца, вул. БЛК, 57, кругласуткава. Задаць пытанне можна па нумары (8 0152) 43−52−09 (прыёмнае аддзяленне).
Акрамя гэтага, аналізы можна здаваць у інфекцыйных аддзяленнях раённых бальніц (пазначаны нумары аддзяленняў, па якіх можна ўдакладніць інфармацыю):
Мазок з рота і горла можна здаць у пунктах пропуску пры перасячэньні мяжы (на базе санітарна-каранцінных пунктаў).
Ва ўсе пералічаныя месцы можна звяртацца кругласутачна.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…