Нацбанк прапанаваў банкам зрабіць беларускамоўныя версіі сайтаў і мабільных дадаткаў

Нацыянальны банк Беларусі прапанаваў камерцыйным банкам ўвесці ў абавязковую камунікацыю з кліентамі беларускую мову, у тым ліку забяспечыць беларускамоўныя версіі сайтаў і мабільных дадаткаў.

Як паведамляе interfax.by, банкам разаслалі ліст, у якім гаворыцца аб зваротах грамадзян у Нацыянальны банк. Людзі просяць забяспечыць захаванне іх правоў у выбары мовы пры ажыццяўленні банкаўскага абслугоўвання. «У прыватнасці, беларускамоўныя грамадзяне просяць выкарыстоўваць беларускую мову нароўні з рускай мовай пры інфармаванні і прадастаўленні банкаўскай супольнасцю фінансавых паслуг насельніцтву» — напісана ў ім.

У сувязі з гэтым Нацбанк звярнуўся ў Асацыяцыю беларускіх банкаў. Прапануецца, каб беларуская мова з’явіўся ў банкаматах, інфакіёсках, у інтэрнэт-банкінгу, на сайтах, пры заключэнні дамоваў. Асацыяцыя беларускіх банкаў запрасіла ў сваіх членаў меркавання на гэты конт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024