Навіны

Сыходзіць эпоха. Замест «Калабкоў» у Гродне з’явіцца кафэ з выпечкай

Уладальнік гродзенскіх «Калабкоў» прадаў фірму расійскаму бізнесмену. Цяпер на месцы «Калабкоў» на Савецкай з’явіцца іншы фаст-фуд. Магчыма, гэта будзе кавярня-пякарня. Рэбрэндынг плануюць завяршыць да фестывалю нацыянальных культур.

У апошні час ва ўладальніка Юрыя Сарасека працавалі толькі «Калабкі» на Савецкай, 7 і кафэ «Твістэр» на Горкага, 2. Астатнія месцы, якія ўладальнік арандаваў у іншых юрыдычных асоб, закрыліся яшчэ раней. Прадаваўся гатовы бізнэс з правам арэнды. Здзелка куплі-продажу прайшла 4 сакавіка.

«Проста час прайшоў»

«Калабкі» — гэта сетка кафэ фаст-фуду. Першае такое кафэ з’явілася ў горадзе ў 2010 годзе. У «Калабкоў» першапачаткова былі два ўладальнікі. У свой час бізнэс падзялілі. Зараз апошнія «Калабкі» засталіся ў парку Жылібера і на Савецкіх пагранічнікаў, 31.

— Проста час прайшоў. Калі мы пачыналі, мы былі першыя. Мы проста пастарэлі, зжылі сябе. На кожны бізнэс ёсць свой час, — лічыць уладальнік Юрый Сарасек. «Шалёная» канкурэнцыя таксама адыграла сваю ролю. Каб зрабіць рэбрэндынг, трэба было зрабіць велізарныя ўкладанні.

Дырэктар узгадвае, што калісьці было вельмі складана адкрыць установу. Адну кропку адкрывалі паўгода. Зараз з гэтым прасцей. «Кафэшак шмат адкрылася. За год — 35 кафэ. У нас такога не было ў Гродне ніколі. У нас магло за год адкрыцца пяць, а шэсць зачыніцца».

У планах — новая ўстанова

Юры не раскрывае суму здзелкі, але кажа, што гэта былі невялікія грошы. Здзелка адбылася літаральна за тыдзень. За гэты час Юрыю паступіла 250 званкоў. Праўда, многія хацелі арандаваць памяшканні, а Юрый прадаваў фірму.

Супрацоўнікі ўжо знайшлі сабе новую працу. Юрый кажа, што з адкрыццём новых месцаў у Гродне працаўнікоў не хапае. Так што без працы супрацоўнікі не застануцца.

Уладальнік збіраецца зараз адкрыць рэстаран на 200−250 чалавек пад вяселлі, святы, прэзентацыі. Ён на стадыі пошуку памяшкання на 200−300 кв.м.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024