Фотаздымак бабулі з Лідскага раёна можа патрапіць у італьянскі часопіс

У апошнія дні ў доме 89-гадовай жыхаркі вёскі Моцевічы Марыі Станіславаўны Дудзіч часта звоніць тэлефон. Яе знаёмыя і сваякі здзіўляюцца: як фатаграфія з выявай бабулі дабралася да журналістаў з Італіі? У чым справа, разбіраецца lidanews.by.

У пачатку года буйны італьянскі часопіс «Sguardo Magazine» абвясціў аб пачатку фотаконкурсу, прысвечанага культуры розных краін свету. Апошні дзень прыёму прац — 28 лютага. Як паведамляецца на сайце выдання, за гэты час было даслана больш за 150 здымкаў, адзін з іх з выявай беларускай бабулі. У якасці аўтара фота значыцца Наталля Васько.

— Да нас у Моцевічы з Масквы прыязджаюць далёкія сваякі, — распавядае Марыя Станіславаўна. — У іх тут сваё лецішча. Наташа зрабіла гэтую фатаграфію ў жніўні мінулага года, на маё 89-годдзе. Я пакуль здымак не бачыла, але шмат хто тэлефанаваў, расказваў, што я трапіла на вокладку італьянскага часопіса. Можа, хто з моладзі хутка прыедзе ў вёску, пакажа фатаграфію і мне.

На самай справе на вокладку часопіса «Sguardo Magazine» Марыя Дудзіч яшчэ не патрапіла. У дадзены час арганізатары конкурсу выбралі з усіх дасланых прац лепшыя і размясцілі іх на сайце свайго выдання. Там жа можна прагаласаваць за ўпадабаны здымак. Пасля другаснага адбору, улічваючы меркаванне чытачоў, журналісты выберуць фатаграфіі, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшым нумары «Sguardo Magazine». Магчыма, сярод іх апынецца і здымак з 89-гадовай жыхаркай вёскі Мотевичи.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024