Мінчанін Дзмітрый Ляўковец збірае 3,5 тысячы рублёў на новы дызайн герба Рэспублікі Беларусь. Па задумцы, заказ будзе выконваць скандальна вядомая расійская студыя Арцемія Лебедзева, піша tut.by. 

«Прымусіць бюракратычную машыну чуць можа толькі шырокая агалоска. І наўрад ці можна знайсці больш шырокі ахоп абмеркавання дызайну, як у студыі Арцемія Лебедзева. Таму я замовіў экспрэс-дызайн на новы герб Рэспублікі Беларусь », – піша стваральнік кампаніі.

Чытаць таксама: Герб Беларуси изменят: там станет меньше России

У каментары для TUT.BY Дзмітрый Ляўковец растлумачыў, што менавіта ўкладваў у гэтую ідэю:

— У навіне пра змену герба я ўбачыў, што герб мяняюць «па просьбах грамадзян». Але ніхто з маіх знаёмых не прасіў гэтага рабіць. Таму я вырашыў запусціць сваю кампанію і паглядзець, колькі людзей сапраўды жадае зменаў, выказаўшы сваё меркаванне рублём.

Дзмітрый Ляўковец працуе стратэгам ў агенцтве BDCenter Digital, якое дапамагае з маркетынгам кампаніям у сферы IT і fintech. Кампанію па зборы сродкаў Дзмітрый запустіў на сайце molamola.

Для яе паспяховага завяршэння патрэбна 3450 рублёў. Сума трохі перавышае кошт экспрэс-дызайну ў студыі Лебедзева (3340,6 беларускага рубля па курсе НБ), беларус тлумачыць гэтую нестыкоўку: «Сума экспрэс-дызайну прыкладна 3340 рублёў + 6% камісія molamola + камісія банка за перавод у студыю». Па словах Дзмітрыя, студыя ўжо пацвердзіла заказ і цяпер чакае аплаты.

Артемий Лебедев. Скриншот с YouTube-канала "ВДудь"
Арцемій Лебедзеў. Скрыншот YouTube-канала «ВДудь»

Што ж будзе, калі кампанія грошай не збярэ?

– Укладу свае, думаю, гэта апраўданыя выдаткі для такой ініцыятывы, – адзначае Зміцер. – Хоць вельмі разлічваю на падтрымку грамадзян. Адразу ж пасля старту кампаніі мне давялося змяніць ліміт колькасці транзакцый на карце, іх стала зашмат.

На пытанне, чаму заказ будзе зроблены менавіта ў расійскага агенцтва, мінчанін таксама адказаў:

– Згодны, гэта можа выглядаць супярэчліва. Таму хачу звярнуцца да беларускіх дызайнераў: зрабіце свае варыянты, бо вы значна лепш адчуваеце сваіх суайчыннікаў і можаце тварыць выдатныя рэчы! А менавіта гэта супярэчнасць – як у палітычным плане, так і ў сувязі з фігурай самога Лебедзева – дазволіць даць ініцыятыве штуршок да абмеркавання.

Чаму наогул загаварылі пра змены герба

У сярэдзіне лютага стала вядома, што ў закон пра дзяржаўныя сімвалы плануюць унесці змены. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі казаў, што грамадзяне неаднаразова звярталіся з прапановамі ўнесці карэкціроўкі ў малюнак герба. Над змяненнем працаваў геральдычны савет пры прэзідэнце.

Беларусы скідваюцца, каб замовіць новы герб для краіны ў студыі Лебедзева
 

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму