«Страшна жыць». У гродзенскай шматпавярхоўцы расколіны, на рамонт грошай няма

Жыхары адной са шматпавярховак у Гродне ўжо некалькі гадоў чакаюць рамонту. Пад’езды пашкоджаны ўнутры і звонку. Дзесьці перакасіліся лесвіцы, сыплецца тынк. Але больш турбуюць расколіны. Камунальнікі папрасілі набрацца цярпення і пачакаць, маўляў, сродкаў пакуль няма. Аднак з гадамі цярпенне скончылася, паведамляе ont.by.

Калі ў канцы 1990-х Аксана Караткевіч з сям’ёй заехала ў кватэру ў доме на Мопраўскай, усе знаёмыя навасельцам зайздросцілі - цудоўнае месца, ціхая вулачка на краі гістарычнага цэнтра Гродна. Але калі па перыметры будынка звонку, а затым і ўнутры пад’езда сталі з’яўляцца расколіны, жыхары занепакоіліся.

Аксана Караткевіч: «Расколіна ідзе зверху ўніз да самага чацвёртага паверху па першы паверх. І наш чацвёрты, трэці, другі паверхі знаходзяцца над калонай, я думаю, што гэта сур’ёзна. І з кожным годам павялічваецца гэтая расколіна».

Дом ні разу не рамантавалі

Дому ўжо 23 гады. Ні разу, па словах жыхароў, яго не рамантавалі. Праблем назапасілася нямала. Экскурсія па двары — у кожнага пад’езда прыпынак. Паўсюль разломы, абвальваецца тынкоўка. Лесвіцы ў падвалы, цеплавузел, пад’езды — бетонныя канструкцыі разыходзяцца і тут.

Людміла Ганчарук: «Вядома, мяне гэта не задавальняе. Мне страшна. У склеп спусціцца страшна, прыступкі трашчаць, швы. Дом разыходзіцца, сапраўды страшна ўжо жыць».

«Чакайце чаргі»

Вырашыць пытанне мог бы бягучы рамонт, але яго няма. Жыхары не раз пісалі камунальнікам, звярталіся ва ўсе падведамныя інстанцыі - дайшлі ад ЖЭСа да міністэрства ЖКГ.

Марына Кобрынец, старшыня жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 138 г. Гродна: «Адказ адзін — чакайце сваёй чаргі, няма фінансавання. Адсутнічаюць бюджэтныя сродкі, у чаргу паставілі. Была 300-я, стала 110-я. Згаджаюцца з тым, што ёсць расколіны, але нязначныя, што яшчэ можна пачакаць. Колькі чакаць, ніхто не кажа. Чакаем шэсць гадоў».

Жыхары: патрэбен капітальны рамонт

Па апошніх дакументах з тых, што ёсць у жыхароў на руках, бягучы рамонт камунальнікі абяцалі зрабіць не пазней за восень мінулага года. Але рабочыя прыйшлі на аб’ект у лютым. І амаль адразу зніклі. Як аказалася, адправіліся на тэрміновы выпадак. У ЖЭСе абяцаюць, што ў панядзелак брыгада на Мопраўскую вернецца.

Віталь Юрчык, начальнік жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 5 г. Гродна: «Быў сфармаваны план-графік бягучага рамонту на падставе выяўленых дэфектаў, графік зацверджаны, працы па рамонту адмосткі з уладкаваннем гідраізаляцыі і рамонту бетонных крыльцаў пры ўваходзе ў пад’езд ўжо пачаты і будуць скончаны ў бліжэйшы час».

Рамонт звонку завершаць ў пачатку вясны. За расколінамі ж ўнутры пад’езда абяцаюць глядзець, хоць запэўніваюць, што небяспекі не выяўлена. А жыхары на гэтым спыняцца не збіраюцца. Упэўненыя, што дому не перашкодзіць і капітальны рамонт. Пакуль у тытульных спісах ён не стаіць, стан лічыцца здавальняючым. Але дамагацца ўнясення маюць намер ужо цяпер. Ведаюць, чым раней падасі заяву, тым лепш. Бо толькі чаргі на бягучы прыйшлося чакаць не адзін год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024