У Гродне можна будзе аплочваць праезд праз QR-код

«Белінвестбанк» і кампанія LWO з 25 лютага 2020 ды запусцілі тэхналогію продажу і праверкі аплаты праезду ў грамадскім транспарце ў электронным выглядзе з дапамогай QR-кода ў Віцебску. Зусім хутка гэтую тэхналогію абяцаюць і ў Гродне, паведамляе Autogrodno.by са спасылкай на «Віцебскі кур’ер».

Як паведамілі ў банку, сістэма продажу і праверкі квіткоў ў электронным выглядзе даступная адразу на двух відах грамадскага транспарту — аўтобусах і тралейбусах.

«Для гэтага не патрэбныя ніякія спецыяльныя дарагія прыстасаванні, напрыклад, як валідатары. Для куплі білета дастаткова толькі налепкі з QR-кодам ў транспартным сродку і смартфона. Прычым пасажыру не прыйдзецца прабірацца скрозь увесь салон, камера на тэлефоне счытвае QR-код з адлегласці да двух метраў. Скарыстацца інавацыйнай сістэмай аплаты праезду зможа любы жыхар Беларусі не залежна ад таго, кліентам якога банка ён з’яўляецца», — адзначыла выканаўчы дырэктар ААТ «Белінвестбанк» Таццяна Казачонак.

Фота: «Витебский курьер»
Каб набыць квіток, пасажыр наводзіць сканер ў дадатку Аплаці™ на сваім мабільным на QR-код, размешчаны ў салоне аўтобуса. Білет ў электронным выглядзе імгненна адлюстроўваецца ў смартфоне, піша «Віцебскі кур’ер».

У ім паказваецца ўся неабходная інфармацыя: нумар білета і транспартнага сродку, яго прыналежнасць аўтобуснаму парку, дата і час пакупкі, а таксама кошт праязнога дакумента.

Фота: «Витебский курьер»
Праверка такога білета кандуктарам ажыццяўляецца хутка. Пасажыр праз дадатак Аплаці™ скануе QR-код кантралёра, і на яго смартфоне адлюстроўваецца набыты квіток са статусам «аплочаны». Калі білет не дзейнічае, з’явіцца адпаведны надпіс.

Віцебск стаў трэцім горадам краіны, дзе набыць квіток на грамадскі транспарт можна з дапамогай QR-кода. Дадзеная тэхналогія аплаты праезду ўжо ўкаранёная ў Барысаве і Гомелі. У самай бліжэйшай перспектыве тэхналогія продажу і праверкі квіткоў ў электронным выглядзе з’явіцца ў Магілёве, Брэсце, у Пінску і Маладзечне і ў Гродне. Інфармацыі пра ўкараненне тэхналогіі ў іншых гарадах Гродзенскай вобласці пакуль няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024