Навіны

Гродзенец зрабіў рамонт у трэнажорнай зале і сцвярджае, што за гэта яму зламалі нос

Дзіўная гісторыя адбылася з гродзенцам Яўгенам, які ў канцы 2019 года дапамагаў рабіць рамонт у адной з новых трэнажорных залаў горада. Мужчына сцвярджае, што пасля таго, як ён прыйшоў да адміністрацыі за аплатай, яго моцна збілі, а пасля выставілі вымагальнікам. У выніку ў гродзенца зламаны нос і ёсць праблемы з вокам. Ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

У трэнажорнай зале Яўген слаў каўралін. За працу яму павінны былі выплаціць каля 600 долараў. Частку яму аддалі, а астатняе абяцалі выплаціць пазней. 22 лютага мужчына стэлефанаваўся з адміністрацыяй і дамовіўся прыйсці ў залу.

«Калі я прыйшоў чарговы раз спытаць пра грошы, адзін з трэнераў залы Артур падбег з нейкімі прэтэнзіямі. Слова за слова, прапанаваў выйсці пагаварыць. Я адмовіўся, тады ён ударыў мяне рукой па твары, я ўпаў і ён ударыў мяне нагой. У выніку ў мяне зламаны нос і пашкоджана вока. І цяпер гэтыя людзі спрабуюць выставіць мяне вымагальнікам, запалохваюць майго сведку. Кажуць, што я ім пагражаў. Але з майго боку не было ніякіх пагроз, я прыйшоў за сваімі сумленна заробленымі грашыма. Гэтыя людзі проста хочуць сысці ад адказнасці, але я ў мяне ёсць усе запісы размоў», — распавёў Яўген.

Яўген плануе пакараць крыўдзіцеляў і атрымаць ад іх кампенсацыю за прычыненую здароўю шкоду. Адміністрацыя трэнажорнай залы мае зусім іншую версію таго, што адбылося з Яўгенам.

«Так, ён у нас працаваў. Засталіся павінны яму каля 170 долараў. Гатовыя былі яму перадаць гэтую суму, але ён не падымаў трубку, — распавядае прадстаўнік трэнажорнай залы Віктар. — У выніку ён прыйшоў сам да нас у залу, пры гэтым быў п’яны. Зайшоў у залу, потым пайшоў. І каля залы накінуўся на нашага трэнера Артура, які ішоў на трэніроўку. Артур вывернуўся, той упаў і ўдарыўся тварам аб асфальт. Я асабіста яму даваў ручнік і аказваў дапамогу.

Зараз гэты чалавек сцвярджае, што яго збіў наш трэнер. Ёсць сведкі ў трэнажорнай зале, якія бачылі як усё адбылося і яны гатовыя пацвердзіць мае словы. Зараз гэты чалавек просіць 1500−2000 долараў на лячэнне. Гэта нармальна? А нагаварыць можна ўсё што заўгодна".

Вядома, што камеры відэаназірання ў момант інцыдэнту ў трэнажорнай зале не працавалі. Міліцыя разбіраецца ў сітуацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024