«Белавія» працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі па правілах тарыфу

Авіякампанія «Белавія» працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

«Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск — Мілан — Мінск і Мінск — Рым — Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме», — адзначылі ў «Белавія».

Таму зварот квіткоў магчымы толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся, звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.

Як паведамлялася, на поўначы Італіі ў шэрагу гарадоў з-за каронавіруса уведзены карантын. Усяго ў закрытых зонах пражываюць больш за 50 тыс. чалавек. У Італіі ад каронавіруса памерлі чатыры чалавекі, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 203.


Китайские власти нашли вакцину против коронавируса


Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024