У Гродне з’явіцца арт-інсталяцыя «Мова». Калі яе чакаць?

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Гродне і найбуйнейшых гарадах Беларусі - Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве і Мінску — з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».

Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб'ектаў - вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задуме, «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах.

Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаныя праз колер інсталяцый — ідэя праекта грунтуецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.

«Мова» ў Віцебску
«З дапамогай арт-інсталяцый мы хацелі б падкрэсліць, што родная мова — гэта прыгожа і камфортна, а яе прысутнасць змяняе да лепшага ўсё вакол нас. А1 невыпадкова ўзялася за рэалізацыю такога праекта, бо прэзентацыя нацыянальных феноменаў і падтрымка беларускай мовы — адны з найважнейшых кірункаў дзейнасці нашай кампаніі. Зашыфраваўшы яе імя ў слове МОВА, гэты прыярытэт мы вылучылі і візуальна. Калі ўсе арт-аб'екты будуць усталяваныя, плануем стварыць каля іх сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Для інсталяцыі ў Гродне падабрана спалучэнне жоўтага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага колераў. Яе плануецца размясціць на вуліцы Маставой. Дынаміка і яскравасць колеравай гамы Гродзеншчыны тлумачацца сучасным іміджам рэгіёна — памежнага, актыўнага і жывога горада. Але ў той жа час нагадвае і пра яго ўзгорыстую мясцовасць, старажытныя помнікі мураванай архітэктуры, традыцыі кавальства.

«Мова» ў Магілёве
«Чорны і чырвоны — базавыя колеры кожнага з арт-аб'ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах. Астатнія адценні абсалютна розныя — яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёна. Усе колеры выбраны невыпадкова — пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей — напрыклад, прыродных: зелень паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», ­- патлумачыў Павел Вайніцкі.

Такім чынам, для інсталяцыі ў Брэсце выбраны зялёны, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны колеры. Там яна будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. «МОВА» ў Віцебску, выканананая ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС, з’явіцца перад мостам 1000-годдзя. На вуліцы Кірава ў Гомелі ўсталююць кампазіцыю з літар блакітнай, жоўтай, шэрай, чырвонай і чорнай расфарбоўкі. У Мінску — сіняй, зялёнай, жоўтай, чырвонай і чорнай. Месца размяшчэння арт-аб'екта яшчэ ўдакладняецца. Для Магілёва выбрана спалучэнне зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. Там інсталяцыя ўпрыгожыць Траецкую набярэжную.

«Мова» ў Брэсце
«Праект закліканы папулярызаваць родную мову, па-новаму раскрыць семантыку беларускага слова з дапамогай арт-аб'ектаў. Яго ўнікальнасць — у спалучэнні ўтылітарнай і мастацкай функцый трохмерных інсталяцый. Асобна варта адзначыць вялікі турыстычны патэнцыял праекта для ўсіх гарадоў, дзе кампазіцыі будуць усталяваныя», — адзначыў ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

Ва ўсіх гарадах арт-аб'екты з’явяцца ўвесну.

«Мова» ў Гомелі

Падзяліцца

Апошнія запісы

То пуста, то густа: як браніруюць кінатэатры ў Гродне на прэм’еру прапагандысцкага фільма

Прэм'ера прапагандысцкага фільма "Классная" запланаваная на 18 верасня. Пройдзе яна і ў чатырох з пяці…

17 верасня 2025

У Гродне памёр стваральнік пляцоўкі «ДК імя Грэка»

Гродзенскі панк-музыка Дзмітрый Карповіч памёр 17 верасня 2025 года. Развітанне з ім адбудзецца 19 верасня…

17 верасня 2025

Будаўніцтва гасцініцы і намёт для турыстаў: як аднаўляюць сядзібу ў Жамыслаўі

Аднаўленне палацу ў Жамыслаўі вядзецца ўжо некалькі гадоў. За гэты час там зрабілі новы дах,…

17 верасня 2025

У Гродне адкрыўся гастрабар з «атмасферай бібліятэкі»

Караоке-бар "Библиотека" з'явіўся ў ГЦ "Палац" на Калючынскай, 21. Установа адкрылася 15 верасня і пазіцыянуе…

17 верасня 2025

Пад Гроднам з’явіўся «тэлефон ветру» — аб’ект, дзе людзі могуць развітацца са сваімі блізкімі

У вёсцы Галынка, што ў 26 кіламетрах ад Гродна, усталявалі "тэлефон ветру". Гэта будка для…

17 верасня 2025

У Гродне здаюць у арэнду памяшканне кафэ-старажыла «Верона»

Былое кафэ «Верона» на першым паверсе адміністрацыйнага будынка на праспекце Касманаўтаў, 52 здаюць у арэнду.…

16 верасня 2025