9 жніўня 2019 года ў Іўеўскім раёне 27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса перавозіў пасажыраў па маршруце Смаргонь — Гродна. Увечары, каля 22 гадзін, яго маршрутка ўрэзалася ў фуру, якая спынілася для развароту на скрыжаванні. Следства па справе завершанае, яно перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд, піша TUT.BY.

У момант аварыі ў мікрааўтобусе было дзесяць пасажыраў, якія не былі прышпіленыя, трое з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Следчыя высветлілі, што ў кіроўцы былі праблемы са зрокам. Медкамісіяй яму было дазволена кіраваць транспартам толькі ў акулярах. Але ў момант аварыі мужчына быў без акуляраў, хоць пры сабе яны ў яго і былі.

Была распачата справа за парушэнне ПДР, якое было створана па неасцярожнасці і пацягнула цяжкія цялесныя пашкоджанні ў пасажыраў. Хутка кіроўца паўстане перад судом.