Навіны

Крама «Кубік» і Hrodna.life раздаюць падарункі і зніжкі да Дня роднай мовы

Блізіцца важнае для беларусаў свята — Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар свята творчая кампанія «А-чатыры», якая займаецца распрацоўкай настольных гульняў, — дорыць падарункі! Усіх, хто прагне размаўляць па-беларуску і вучыць родную мову, аўтары гульні віншуюць са святам і дораць асобнік настольнай гульні «Мова. Буслік. Горад». А Hrodna.life робіць прыемныя зніжкі на свае кнігі!

Атрымаць свой падарунак можна 21 лютага! Заходзьце па адрасе: Гродна, вул. Кірава 3, крама «Кубік», і скажыце кодавую фразу «Хачу атрымаць падарунак да Дня роднай мовы». У гэты дзень аўтар асабіста ўручыць вам падарункі.

Калі па нейкіх прычынах у вас не атрымаецца зайсці 21 лютага альбо вы з іншага гораду, а вельмі хочаце атрымаць свой падарунак, запоўніце, калі ласка, гугл-форму, і з вамі звяжуцца, удакладняць, як перадаць падарунак.

Пасля атрымання падарунка ад «Кубіка», вы можаце зайсці ў рэдакцыю Hrodna.life (вул. Кірава, 3, 2 паверх, уваход праз краму «Адметнасць») і набыць кнігі са зніжкай: на кнігу «Горад адзін, успаміны розныя» — 30%, на кнігу «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» — 10%.

Што такое «Мова. Буслік»?

«Мова. Буслік» — гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту — ад 3 да 7 гадоў. Настольна гульня «Мова. Буслік» цудоўна падыйдзе як для гульні дзяцей з бацькамі, так і стане добрым матыватарам пагаварыць па-беларуску для моладзі!


Чытайце таксама:

«Мы прывозілі гульні - іх адразу забіралі». Абноўленую гульню «Паўстанцы» прэзентавалі ў Гродне

Выходзіць новая версія бестселера сярод беларускіх настолак — «Паўстанцы». Гутарка са стваральнікамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024