«Белпошта» часова прыпыніла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў ў Кітай. Гэта паведамляе сайт прадпрыемства. Калі адновіцца прыём, не паведамляецца, піша TUT.BY.

«У сувязі з адменай рэйсаў авіякампаній-партнёраў, якія ажыццяўляюць перавозку міжнародных паштовых адпраўленняў з Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку, РУП “Белпошта” часова прыпыняе прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў на гэтым напрамку», – сказана ў паведамленні.

«Белпошта» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму