Навіны

Польская паліцыя вызначыла нападнікаў на беларускага паляка

Паліцыі польскага горада Торунь удалося вызначыць асобы нападнікаў на рускамоўную кампанію, піша «Радыё С**бода» са спасылкай на bydgoszcz.tvp.pl. Здарэнне адбылося 9 лютага. Сярод пабітых быў і грамадзянін Беларусі.

А 1.30 ночы група сяброў з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны накіроўвалася ў Стары горад. Паміж сабой яны размаўлялі на рускай мове. На іх напалі некалькі чалавек і пачалі біць з крыкам «Польшча для палякаў!» і «Яб…ь украінцаў». У адной з ахвяраў пералом косці чэрапа. У грамадзяніна Беларусі, паляка нацыянальнасцю, сур’ёзных раненняў зафіксавана не было.

Паліцыя заявіла, што напад адбыўся паводле нацыянальнай прыкметы.

Першапачаткова паліцыя меркавала, што нападнікаў было сямёра. У інтэрнэце апублікавалі фотаздымкі меркаваных нападнікаў. Пазней выявілася, што дзве асобы на гэтых здымках — выпадковыя мінакі. Яны самі звярнуліся ў паліцыю.

Паводле паліцыі, нападнікаў было шасцёра. На мінулым тыдні быў затрыманы першы з іх. Гэта непаўналетні жыхар гораду. Матэрыялы яго справы будуць перададзеныя ў сямейны суд.

Паліцыі ўжо ўдалося вызначыць асобы яшчэ трох нападнікаў. Але знайсці іх пакуль не ўдалося. Паліцыя спрабуе высветліць месца іх знаходжання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024