ІPhone Xs — за ідэю. Як гродзенскія школьнікі прапануюць змяніць свет з дапамогай тэхналогій

Крэатон «Першыя ідэі: тэхналогіі» сабраў 15 лютага каля 100 школьнікаў з Гродна. Іх аб’ядналі прыхільнасць да новых тэхналогій і беларускай мовы. У выніку супрацы камандаў з ментарамі паўстаў тузін ідэй, вартых увагі і распаўсюду. Гродзенскі крэатон — трэці ў праекце кампаніі А1 «Першыя». Ранейшыя сустрэчы прайшлі ў Магілёве і Віцебску, на чарзе астатнія абласныя цэнтры. Лепшыя ўдзельнікі крэатонаў будуць змагацца за перамогу і айфон на рэспубліканскім узроўні.

У чым фішка «Крэатону»

Праект А1 «Першыя» стварыў пляцоўку, дзе школьнікі могуць прапанаваць свае ідэі для вырашэння сацыяльных праблем. Сярод тэмаў, з якімі працавалі школьнікі ў Гродне — экалогія, тэхналогіі, культура і інклюзія. Вынікі мазгавога штурма прэзентаваліся ў TED-фармаце. Гэта развагі і прапановы аб тэхналогіях, цікавостках і дызайне (technology, entertainment, design). Надалей пераможцы могуць паўдзельнічаць у сустрэчах TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць на шырокую аўдыторыю свае ідэі, вартыя распаўсюду.

Меркаваннем Мікалая Брэндзелева, кіраўніка аддзелу карпаратыўных камунікацый кампаніі А1, мэты праекта адпавядаюць сусветным трэндам:

«Праект дазваляе школьнікам выразіць свой погляд на сучасныя тэхналогіі. Фармат «Першых» не новы, ТЕD ад 1984 года прасоўвае місію распаўсюду унікальных ідэй. Адметнасць крэатону - яго беларускі каларыт, павышэнне цікавасці

Што «баліць» гродзенскім школьнікам

У гродзенскім крэатоне паўдзельнічала 10 каманд. Спаборніцтвы ішлі ў два этапа і пачыналіся з прагляду ролікаў сусветна вядомых выступоўцаў. Далей школьнікі меліся прапанаваць, як палепшыць самыя набалелыя аспекты навучальнага працэсу і зрабіць яго больш эфектыўным.

Школьнікі прапанавалі стварыць сайт з базай усіх падручнікаў, працоўных сшыткаў, канспектаў і электронных дзённікаў; замяніць школьныя інфармацыйныя гадзін на вебінары, а тэмы для іх выбіраць самім на школьным сайце; здымаць на відэа школьныя урокі, каб іх можна было паглядзець дома, стварыць ан-лайн базу ўзаемадапамогі па розных прадметах; арганізаваць у школьных сталоўках электронную чаргу, ці стварыць разумны будзільнік, які можна адключыць, толькі адказаўшы на пытанні па школьнай праграме.

Журы конкурса ацэньвала актуальнасць і арыгінальнасць ідэяў, кантрэтнасць і аргументаванасць прапановаў, а таксама валоданне беларускай мовай.

Хто атрымае iPhone Xs

У намінацыі «Як з дапамогай сучасных тэхналогій зрабіць працэс навучання больш эфектыўным» перамог праект сайта з усімі падручнікамі, працоўнымі сшыткамі і электроннымі дзённікамі. На думку школьнікаў, гэта дапаможа зменшыць папяровую валакіту. Журы адзначыла таксама ідэю электронная чаргі для школьных сталовых і разумнага будзільніка.

У намінацыі «Дадаткі, карысныя для грамадства у сферах культуры, інклюзіі, экалогіі» перамаглі дадаткі, што ацэніваюць экалагічнасць перамяшчэння карыстальніка па гораду; смарт-даведнік па гістарычных месцах і нацыянальных святах, а таксама VR-акуляры, праз якія можна пабачыць разбураныя архітэктурныя аб’екты горада.

Пераможцы крэатона прадставяць Гродна ў Мінску, на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Сярод прадстаўнікоў усіх абласцей абяруць 10 лепшых спікераў-фіналістаў. Яны і атрымаюць ад кампаніі А1 смартфоны iPhone Xs.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024