Сем стратных сельгаспрадпрыемстваў у Слонімскім раёне прадавалі замежнаму інвестару. Але нешта пайшло не так

Рэгіянальныя ўлады спачатку хацелі заключыць інвестыцыйны дагавор, потым раптам змянілі меркаванне і схіліліся да правядзення аўкцыёну па продажы стратных слонімскіх сельгаспрадпрыемстваў, піша gs.by са спасылкай на «Советская Белоруссия — Беларусь Сегодня».

На выніковай калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, якая прайшла 13 лютага, першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой пазначыў у тым ліку праблему захавання выразных правіл пры працы з інвестарамі.

У прыватнасці, па словах Дзмітрыя Крутога, у Слонімскім раёне вядзецца праца па продажы замежнаму інвестару сямі стратных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Рэгіянальныя ўлады спачатку хацелі заключыць інвестыцыйны дагавор, потым раптам змянілі меркаванне і схіліліся да правядзення аўкцыёну.

— Я асабіста сустракаўся з гэтым еўрапейскім інвестарам, — выказаў свае ўражанні Дзмітрый Крутой. — Гісторыя доўжыцца ўжо сем месяцаў, і цярпенне ў яго заканчваецца. Гэта і сігнал Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі.

На сённяшні дзень у Адзіным Дзяржрэестры звестак аб банкруцтве ў стадыі санацыі знаходзяцца такія слонімскія прадпрыемствы, як КСУП «Васілевічы», СРУСП «Пераможца», КСУП «Дзераўноўскi», ААТ «Птушкафабрыка Слонімская», КСУП «Дружба-Агра». У стадыі лiквiдацыйнага вядзення знаходзіцца СРУСП «Новадзевяткавічы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024