Лукашэнка: Не хачу кожны год 31 снежня стаяць на каленях

Беларусь працягне закупаць нафту ў іншых краінах, нават калі яна будзе даражэйшай за расійскую. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, піша n*.by cа спасылкай на БЕЛТА.

Падчас перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін засумняваўся, што беларускі бок працягне купляць нафту ў іншых краінах. «Навошта вы будзеце гэта рабіць, калі яна ўсё роўна даражэй за расійскую?» — спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне дыверсіфікаваць закупкі. «Каб кожны год 31 снежня не стаяць на каленях», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён дадаў, што Беларусь і Расія не абмяркоўваюць стварэнне наднацыянальных органаў, але праца па дарожных картах працягнецца.

«Мы будзем і далей працаваць па інтэграцыі. У гэтым няма нічога дрэннага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, стварэнне наднацыянальных органаў і іншых аб’яднанняў, што было прадугледжана 31-й дарожнай картай, бакі дамовіліся не абмяркоўваць. «Чыста эканамічныя пытанні па інтэграцыі», — растлумачыў ён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024