Гродзенцу, які частаваў марыхуанай сваіх вучняў, вынеслі абвінавачванне

Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Мужчына вёў курс «Робататэхніка». Як паведамляе СК, у нейкі момант ён прапанаваў тром са сваіх вучняў спажыць наркотыкі. Частаваў прама ў зале, дзе вёў гурток.

СК правялі расследаванне і прад’явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч.3 арт.328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка наркатычных сродкаў),

ч.2 ст. 331 (скланенне да спажывання наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненае ў дачыненні да двух або больш асоб, заведама непаўналетняй асобы, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту),

ч.1 ст. 332 (прадастаўленне памяшканняў для спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў).

З моманту затрымання мужчына знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. СК падкрэслівае, што гродзенец і падлеткі на наркалагічным уліку не стаялі, раней да адказнасці не прыцягваліся.

Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.

Бацькі дзяцей не верылі, што такое магло адбыцца. Казалі, што ні разу не адчувалі ў кабінеце паху марыхуаны або цыгарэт. Яны выказаліся аб выкладчыку станоўча: казалі, кошты ў яго курсу нізкія, а якасць высокая. У планах было арганізаваць збор грошай, напісаць хадайніцтва ў суд, арганізаваць юрыдычную дапамогу і сведчыць у судзе. У абвінавачанага ёсць жонка і трое дзяцей. Малодшаму — каля двух гадоў.


Відэа. Настаўнік у Гродне частаваў дзяцей наркотыкамі на гуртку па робататэхніцы

Сабраць грошы і сведчыць у судзе. Бацькі хочуць падтрымаць настаўніка, якога затрымалі за ўцягванне дзяцей ва ўжыванне наркотыкаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024