Новости

У Гродне вырашылі зрабіць музеі цікавымі і абвясцілі конкурс ідэй. Галоўны прыз — смарт-гадзіннік

У Гродне пачаўся прыём заявак на конкурс новых ідэй для развіцця музеяў - «Музей маёй мары». Арганізатары прапануюць апісаць сваё бачанне сучаснага музея і найлепшыя ідэі абяцаюць увасобіць у жыццё.

Удзельнічаць могуць жыхары Гродзенскай вобласці, у тым ліку школьнікі і студэнты незалежна ад грамадзянства. Спачатку арганізатары паставілі ўзроставае абмежаванне для ўдзельнікаў - да 31 года, але ўчора, як паведамілі ў музеі гісторыі рэлігіі, аргкамітэт яго скасаваў.

Конкурсныя працы могуць быць звязаныя з экспазіцыямі і выставамі, фондамі, адукацыйнай і навуковай дзейнасцю музея, музейным мэнэджментам і маркетынгам. Можна прапанаваць ідэі па дызайне музейных прастор і прадстаўленні музея ў інтэрнэце.

Форма можа быць любая, папярэдне ўзгодненая з арганізатарамі: эсэ, эскіз, макет, трохмерная мадэль і іншыя. Заяўкі і конкурсныя матэрыялы можна дасылаць да 15 красавіка на пошту muzey-religii@t*t.by з паметкай конкурс «Музей маёй мары», або ў музей гісторыі рэлігіі па адрасе г. Гродна, вул. Замкавая, 16.

З 16 красавіка па 30 красавіка журы будзе ацэньваць прадстаўленыя праекты і складзе шорт ліст 10 работ для ўдзелу ў фінале. 7 мая пройдзе фінальны тур, па выніках якога журы абярэ трох пераможцаў конкурсу. Іх абвесцяць на «Ночы музеяў» 16 траўня 2020 г. у музеі гісторыі рэлігіі, куды запросяць ўсіх фіналістаў.

Пераможцы атрымаюць прызы: за першае месца — смарт-гадзіны, за другое — бесправадныя навушнікі, за трэцяе — знешні акумулятар. Усім ўдзельнікам фінальнага тура дадуць дыпломы і памятныя падарункі.

Арганізатары конкурсу — упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Больш інфармацыі - на сайце музея гісторыі релігіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024