Беларускія памежнікі 7 лютага спынілі каля вёскі Гінавічы таксі. Аказалася, што ўнутры машыны, акрамя кіроўцы, знаходзіліся чацвёра кубінцаў, якія збіраліся незаконна перасячы мяжу, піша TUT.BY са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.

З кіроўцам таксі незаконныя мігранты размаўлялі пры дапамозе мабільнага дадатку. Яны патлумачылі гродзенцу, што ім трэба патрапіць да мяжы з Польшчай. Таксіст заказ прыняў.

Дзяржпагранкамітэт ж нагадвае, што за садзейнічанне парушальнікам мяжы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 50 базавых велічынь, але з пачатку года гэта ўжо трэці выпадак, калі таксісты згаджаюцца дапамагчы нелегалам.

У гэты ж дзень памежнікі каля вёскі Новая Руда спынілі аўтамабіль, у якім знаходзіўся 32-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён збіраўся незаконна трапіць у Літву, а затым уладкавацца ў адной з краін Еўропы.

Зараз замежнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму. Парушальнікам пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму