Для бязвізавай зоны «Брэст — Гродна» створаць «Карту госця»

«Карту госця» адзінай бязвізавай зоны «Брэст — Гродна» плануюць увесці ў Беларусі да пачатку турыстычнага сезону, паведамляе minsknews.by.

— Новы фармат карты будзе адрознівацца ад астатніх тым, што ў яго ўвойдуць прывабныя для турыстаў аб’екты, размешчаныя толькі ў гэтых рэгіёнах, — распавёў дырэктар «Мінгардаведка» Барыс Васільеў. — Разам з мясцовымі ўладамі мы стараемся пашырыць пералік такіх аб’ектаў для гасцей, якія прыязджаюць па бязвізу. Гаворка ідзе як пра музеі, помнікі архітэктуры і гісторыі, культавыя збудаванні, так і аб пунктах спадарожнага сэрвісу. Чым большы іх выбар, тым цікавей гэта для замежнікаў. Інфармацыя пра аб’екты, якія ўвойдуць у «Карту госця» адзінай бязвізавай зоны, будзе размешчана на адпаведным рэсурсе. Ён зараз дапрацоўваецца. Нагадаю, па «Карце госця» нашы партнёры прадастаўляюць наведвальнікам зніжкі і бонусы.

Наконт тэрміну дзеяння карты новага фармату яснасці пакуль няма. Паводле інфармацыі турфірмаў, якія працуюць у гэтым кірунку, многія замежнікі прыязджаюць у Гродзенскую і Брэсцкую вобласці на некалькі дзён. Але кіраўнік прадпрыемства не выключае, што такая карта можа дзейнічаць і на працягу ўсяго перыяду бязвізу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024