Пад Гроднам закрылі крамы, пакуль прадаўцы ў адпачынку

У чатырох населеных пунктах раёна — Рацічы, Казіміраўка, Сонічы і Саломенка — зачыненыя крамы. Людзей гэта вельмі непакоіць, піша rgazeta.by.

Гандлёвыя кропкі, паведамілі ў кіраўніцтве райспажыўтаварыства, не працуюць, бо прадаўцы сышлі ў адпачынкі, а замяніць іх няма кім. Ян Васілеўскі запатрабаваў, каб гандлёвае абслугоўванне людзей было наладжана ў ранейшым рэжыме. «Няхай работнікі бухгалтэрыі, іншыя спецыялісты становяцца за прылавак, калі не прадумалі пытанне з заменай», — кажа кіраўнік райвыканкама Ян Васілеўскі.

Газета «Перспектыва» успамінае, што калі ў мінулым годзе ў прыватнай фірме «Крослайт», якая займаецца гандлем, была напружанка з кадрамі, за прылаўкам стаяў нават выканаўчы дырэктар: «І таваразварот не пацярпеў. Вось як трэба турбавацца і пра свой заробак, і аб тым, каб не страціць рынак збыту! Дарэчы, у Расіі, калі жанчына-прадавец ідзе ў адпачынак, яе замяняе ў краме хто-небудзь з членаў сям'і. Такі прыклад прывёў Ян Янавіч. Чаму ў нас не ўзяць гэта за аснову?»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024