Бязвізавыя турысты заплацяць штраф за адхіленне ад маршруту

Некаторыя замежнікі спрабуюць схітраваць і адхіляюцца ад маршруту. Напрыклад, адзін турыст, які прыбыў на бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна», апынуўся ў Мінску. Апраўдваўся тым, што неабходна было вырашыць нейкія асабістыя справы, паведамляе rgazeta.by.

— За парушэнне міграцыйнага заканадаўства прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. У адносінах да замежных грамадзян могуць быць ужытыя такія віды адміністрацыйнага спагнання, як папярэджанне, штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыя. Яны думаюць, што галоўнае купіць тур і пасля гэтага іх ніхто не будзе кантраляваць, але гэта не так, — распавядае старшы інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі Гродзенскага РАУС Вікторыя Фядотава.

За гэтым, дарэчы, павінны сачыць і работнікі турфірм. Турысты ў складзе груп, якія прыбылі па бязвізу, абавязаны прытрымлівацца маршруту. У адваротным выпадку пакараюць турфірму. І такое бывае. У дадзеным выпадку гаворку не вядзем аб непрадбачаных сітуацыях, калі замежнаму госцю, напрыклад, нечакана спатрэбілася медыцынская дапамога і яму неабходна застацца ў бальніцы.

У студзені было прададзена амаль 9 тысяч тураў. У асноўным замежнікі наведваюць бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна» ў складзе турыстычных груп. За два месяцы каля 24 тысяч замежнікаў прыбылі на бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна». Больш за ўсё сярод іх грамадзян Літвы і Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024