У Беларусі чакаюць прыезду 80 кітайцаў - каранцін ім аплацяць

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» пад Мінскам рыхтуюцца да прыезду 80 кітайцаў. Іх плануюць патрымаць на карантыне.

Раней чакалася, што з навагодніх вакацый у КНР іх вернецца значна больш — каля 400. Але праз каранавірус супрацоўнікам шэрагу дзяржкампаній у КНР забаранілі выязджаць у замежныя камандзіроўкі, піша sb.by. Шмат такіх як раз і працавалі ў «Вялікім камені».

Читайте также: Белорусские лекарства полетели в Китай. На очереди — медики

У парку рыхтуюць спісы тых кітайцаў, якія ўсё ж вернуцца ў Беларусь. Праводзіцца аналіз рэгіёнаў, з якіх яны будуць прыбываць. Некалькі чалавек з правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца цэнтр эпідэміі, застануцца ў Кітаі. Па прылёце ў Беларусь у аэрапорце усе кітайцы пройдуць спецыяльны тэст, які вызначыць стан здароўя і мусіць выявіць патагены. Па прыбыцці ў індустрыяльны парк яны патрапяць на двухтыднёвы каранцін, гэты час «адпачынку» ім аплаціць кампанія.

У першым жылым доме на тэрыторыі парку ўжо ўвялі ў строй фельчарскі пункт, хоць планавалі зрабіць гэта пазней, таксама парк дамовіўся аб дапамозе з Смалявіцкай раённай бальніцай. Пакуль на шэрагу аб’ектаў працуюць беларускія субпадрадныя арганізацыі. Для працаўнікоў зрабілі памятку па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, у прыватнасці каранавіруснай інфекцыі nCoV-2019.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024