Праз снегапад у Гродне не змог прызямліцца самалёт з турыстамі

Самалёт з Хургады не змог прызямліцца ў гродзенскім аэрапорце праз снегапад. Яго перанакіравалі ў Мінск.

Нечаканы лютаўскі снег у Гродне перашкодзіў працы аэрапорта. Як паведаміў telegram-канал «Гродненские сливы», Боінг 737 авіякампаніі «Белавія» з турыстамі-адпачывальнікамі з Хургады павінен быў прызямліцца ў гродзенскім аэрапорце каля 13:00, але не здолеў.

Праз умовы надвор’я пасля двух колаў над Абухава самалёт накіравалі ў нацыянальны аэрапорт «Мінск». Шлях самалёта можна адсачыць на сэрвісе flightradar24.com. З Хургады самалёт вылецеў у 7:24.

Пасажыры дачакаліся паляпшэння надвор’я і ў 15:01 самалёт вылецеў з Мінска ў Гродна. Ён паспяхова прызямліўся ў гродзенскім аэрапорце ў 15:36.

Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024