На Дні Волі ў Гродне будуць раздаваць пашпарты БНР

102-гадовыя ўгодкі БНР у Гродне плануюць адсвяткаваць у суботу, 21 сакавіка, на тэрыторыі Каложскага парка. Свята пройдзе ў фармаце фестываля з музычнымі выступамі, палітычнымі прамовамі і актыўнасцямі для людзей розных узростаў. Пра гэта расказалі ініцыятары святкавання Дня Волі ў Гродне.

— У гэтым годзе на Дзень Волі ў Гародні мы плануем асноўным пасылам зрабіць выдачу пашпартоў БНР. Мы плануем шэраг розных актыўнасцяў. Увогуле, мы бачым святкаванне Дня Волі як такі гарадзенскі фэст, дзе будуць самыя розныя пляцоўкі, актыўнасці, інтэрактыўныя гульні, забавы, фудзона, фотазона, дзіцячыя пляцоўкі.

Будзе, безумоўна, сцэна, якая будзе працаваць фонам. Будзе адкрыты мікрафон, выступы палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Гэта будзе месца, дзе кожны беларус зможа годна адсвяткаваць Дзень Волі, сустрэць сяброў. Упэўнены, надвор’е будзе выдатным, — кажа Вадзім Саранчукоў, адзін з ініцыятараў правядзення свята.

Андрэй Несцяровіч кажа, што ў планах сёлета адцягнуць людзей ад цэнтральнай сцэны і зрабіць усю пляцоўку фестываля максімальна актыўнай і насычанай інтэракцыямі. Якія гурты будуць на свяце, пакуль невядома.

У аўторак, 11 лютага, у 18.30 у «Цэнтры гарадскога жыцця» плануецца правесці сход з зацікаўленымі гродзенцамі, дзе прагавораць актыўнасці, якія будуць на свяце.

На наступным тыдні пачнуць весці збор сродкаў праз прыватныя ахвяраванні, Facebook і платформу molamola.by. Па падліках актывістаў, арганізацыя свята абыйдзецца ў 15 000 беларускіх рублёў. Найбольш сродкаў пацягне арганізацыя аховы правапарадку і медычнага абслугоўвання.

У канцы лютага актывісты плануюць падаць заяву на правядзенне свята ў гарвыканкам. На правядзенне мерапрыемстваў у Каложскім парку не патрэбен дазвол ад уладаў, тут дзейнічае паведамляльны прынцып.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024