«Кот Горадні»: этнакрама «Цудоўня» зрабіла папсовыя рэчы непапсовымі

Этнакрама «Цудоўня» запускае праект «Кот Горадні». Галоўная ідэя праекта — прадставіць наш горад у цікавай і непапсовай форме. Але пры гэтым — праз папсовыя і звычайныя рэчы. Такія, як сувенірныя паштоўкі і магніты.

Хацелі каляндар з экскурсіяй, атрымаліся магніты з коцікамі

Гаспадар «Цудоўні» Андрэй Несцяровіч кажа, што спачатку ў планах быў крыху іншы прадукт.

«Ідэя праекта распачыналася з распрацоўкі календара-экскурсіі, дзе на кожны месяц пазначаны гарадзенскія адметнасці: замкі, прывід Фары Вітаўта, Каложская царква, ваданапорныя вежы Кася і Бася і іншыя. Гэта быў шляхаводнік па горадзе з менш вядомымі прамежкавымі пунктамі, такімі як Музей Януша Паруліса. З кароткім апісаннем месца куды чалавек патрапіў».

Ідэю календара-экскурсіі адклалі на наступны год, а ўжо адмаляваныя будынкі з галоўнымі персанажамі вырашылі перанесці на фармат сувеніраў, кшталту магніцікаў і паштовак.

«Гэта самы просты і запатрабаваны спосаб прэзентацыі горада тым, хто сюды прыязжае», — лічыць каманда «Цудоўні».

Усе любяць коцікаў

У этнакраме лічаць, што большасць паштовак і магнітаў з выявай Гродна зроблены танна і непрывабна, і гэта праблема. Таму «Цудоўня» вырашыла зрабіць гэта нестандартна і па-свойму цікава. Галоўным героем выступае сам горад, а коцікі прэзентуюць яго праз гродзенскія славутасці.

«Бо коцікі гэта істоты якіх любяць амаль усе. Яны могуць прысутнічаць паўсюль і заўжды. Таму яны збіраюць легенды і распавядаюць іх тым, хто ўмее глядзець і слухаць», — кажа Андрэй Несцяровіч.

Магніты ўжо можна прыдбаць у Этнакраме «Цудоўня». Таксама крамя вядзе збор сродкаў на друк паштовак, якія ў будучыні плануюць распаўсюдзіць па розных гродзенскіх кропках.

Зрабіць перадзамову і прыдбаць набор паштовак можна па спасылцы:
https://epos.hutkigrosh.by/pay/pay?param=10 248−1-kh8

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024