Гродзенцам прапануюць купіць каву за крыптавалюту

Сэрвіс па продажы кавы за крыптовалюты цяпер даступны беларусам. Купіць ўпакоўку арабікі або распушчальнага капучына за лічбавыя грошы можна ў афіцыйнага прадстаўніка ў Беларусі галандскага брэнда Pelican Rouge Coffee Roasters B.V. Прымаюцца біткоіны і тры віды альткоінаў - эфірыум, лайткоін, даш. Дастаўка арганізавана ва ўсе населеныя пункты краіны.

Афіцыйным прадстаўніком і першым імпарцёрам кававай кампаніі Pelican Rouge Coffee Roasters B.V. у Беларусі з’яўляецца ТАА «УльтраВенд» (Гродна). У інтэрнэт-краме pelicanrouge.by прадстаўлены 11 відаў кавы (у зернях і молаты), 3 віды кавы ў капсулах (для кавамашыны), а таксама 7 відаў распушчальных напояў: капучына, шакалад і вяршкі. Усе пазіцыі даступныя да куплі за крыптавалюту.

Магазін кавы Pelican Rouge — першы магазін Беларусі, які дазваляе купіць каву і распушчальныя кававыя напоі за крыптавалюты.

Інфармацыя аб краме Pelican Rouge ў Гродне размешчана на сусветнай карце аператараў крыптовалют і банкаматаў Coin Map. Па стане на студзень 2020 года у сэрвісе амаль 16 тысяч пазнак, з іх у Беларусі - 33, у Гродне — 4.

— Каб купіць каву (ці нешта іншае), кліенту варта выбраць пазіцыю ў каталогу і паведаміць аб замове нашаму мэнэджару (па тэлефоне, емейлу, праз сацыяльныя сеткі або форму зваротнай сувязі). Мы разлічым кошт тавара па актуальных крыптокурсах (камісія не бярэцца). Пасля гэтага кліент капіюе qr-код электроннага кашалька крамы кавы Pelican Rouge і аплачвае куплю. Аформіць і аплаціць заказ можна ў нашай краме ў Гродне, — распавядаюць уладальнікі.

Галандскі вытворца Pelican Rouge — кампанія, якая першая ў Еўропе ў 1863 годзе пачала прафесійна абсмажваць каву. Налічваючы больш за 150 гадоў гісторыі, Pelican Rouge мае вялікі вопыт і традыцыі ў тэхналогіі абсмажвання кававага зерня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024