У Гродне адкрываюць першы ў горадзе бізнес-інкубатар

З 30 студзеня 2020 года на вуліцы Маставой, 37 у будынку Прыёрбанка ў Гродне пачынае сваю работу першы бізнес-інкубатар горада. Адкрыццё адбудзецца ў 10.30, паведамляе rgazeta.by.

Бізнес-інкубатар — гэта арганізацыя, якая займаецца падтрымкай пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў на этапах развіцця і станаўлення. Кансультацыі экспертаў, навучанне маркетынгу, продажам, рэкламе, нават арэнда офісаў і некаторая фінансавая падтрымка — з усім гэтым могуць вам дапамагчы бізнэс-інкубатары.

Бізнес-інкубатары нарошчваюць уласную сетку з аднадумцаў, людзей з розных сфер (фінансавая, юрыдычная, інфармацыйная, тэхнічная), але пры гэтым з аднаго кірунку (усе яны, так ці інакш, працуюць над адной тэмай, спецыфікай).

Сёння ў Беларусі дзейнічае 26 бізнес-інкубатараў. Усе яны з’яўляюцца інфраструктурай для падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024