Гродзенец скраў з клуба більярдавыя шары і падарыў сябру

Гродзенец, аматар більярда, адзначыў сваё 49-годдзе ў більярдавым клубе з кампаніяй знаёмых. Там ён падарыў сябру скрадзеныя шары агулам на 350 рублёў.

Як паведамілі ў МУС, падчас гульні яны выпівалі. Калі ўсе партыі былі сыграны, імяніннік сабраў 16 більярдных шароў у скрынку і «падарыў» іх свайму таварышу. Той у сваю чаргу ўзяў шары і сышоў з імі дадому.

— Кошт выкрадзенага склаў 350 беларускіх рублёў. У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы мужчын былі высветленыя, — расказаў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна Вячаслаў Дземідовіч. — Дзеянням імянінніка дадзена прававая ацэнка. Раней мужчына судзімы не быў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024