Стала вядома, калі гродзенцы пойдуць па літоўскія візы на новы адрас

Генеральнае консульства Літвы ў Гродне да канца чэрвеня 2020 года плануе пераехаць у новы будынак. Пра гэта паведаміла на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Крацовым генеральны консул Літвы ў Гродне Ёланта Тубайтэ, перадае belta.by.

Консульства размесціцца ў гістарычнай частцы горада. Новы будынак узвялі на вуліцы Васілька. «Спадзяюся, будынак ўпрыгожыць горад. Зараз вядуцца неабходныя ўзгадненні, працэдуры закупкі абсталявання», — распавяла Ёланта Туба.

Участак для будаўніцтва паўнавартаснага «дома Літвы» літоўскі бок атрымаў яшчэ ў 2008 годзе. Аднак працы тут пачаліся толькі ў 2019-м. Раней паведамлялі, што будынак на Васілька планавалі здаць у эксплуатацыю ўжо ў лютым 2020 года.

Чытайце таксама: Посол Литвы рассказал, чем новое консульство в Гродно будет лучше старого

Бакі спадзяюцца, што з адкрыццём новага будынка ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Літвой будзе развівацца яшчэ больш актыўна. Зараз у рэгіёне дзейнічаюць больш за 120 арганізацый з літоўскім капіталам, рэалізуюцца і буйныя інвестыцыйныя праекты.

Сярод іншых пытанняў транспарту і лагістыкі разглядалася пытанне аднаўлення чыгуначных зносін паміж Гродна і Літвой.

Агульныя інтарэсы ў бакоў і ў папулярызацыі і больш актыўным выкарыстанні Нёмана і Аўгустоўскага канала. З больш чым 130 тыс. Турыстаў, якія наведалі у 2019 годзе Гродне без візы, большасць былі менавіта з Літвы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024