Лідская міліцыя: двух людзей пакараюць за жорсткае абыходжанне з жывёламі ў забойным цэху

Супрацоўнікі міліцыі завяршылі праверку па факце, які здарыўся ў Лідзе на тэрыторыі цэха па забою свіней і буйной рагатай жывёлы, што належыць Лідскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Як распавёў «Лiдскай газеце» начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка, па яе выніках у дачыненні да дзвюх асоб складзены пратакол па артыкуле 15.54 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Жорсткае абыходжанне з жывёламі». Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь ці ж адміністрацыйны арышт.

Справа накіравана ў суд Лідскага раёна.

Раней у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім адлюстравана, як на тэрыторыі забойнага цэха па вуліцы Талстога, працоўныя за нагу прывязалі карову да грузавіка. Жывёла ўпала, імкнулася падняцца, але машына пацягнула яе па асфальце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024