Гродзенская міліцыя просіць праверыць свае грошы — іх мог надрукаваць на прынтары падлетак

УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамляла пра непаўналетняга хлопца з Гродна, які дома на каляровым прынтары друкаваў грошы. У сувязі з гэтым міліцыя просіць у першую чаргу гродзенцаў праверыць банкноты наміналам 50 рублёў, якія знаходзяцца ў вас на руках.

Падробленыя купюры наміналам 50 рублёў адна за адной сталі выяўляцца ў Гродне ў перыяд навагодніх святаў. Малады чалавек спачатку сам збываў фальшывыя купюры, а потым прыцягнуў да справы знаёмых, якія былі вінныя яму грошы. Хлопец — навучэнец, атрымлівае сярэдне-спецыяльную адукацыю.

Падрабляліся толькі 50-рублёвыя банкноты, на дадзены момант іх выяўлена ўжо восем. У выніку праверак высветлілі, што фальшывак можа быць больш за дзесятак, і яны знаходзяцца на руках у людзей, якія нічога не падазраюць.

Падробленыя грошы выдае шчыльнасць паперы і невыразны малюнак. Таксама могуць супадаць нумары банкнот, бо з адной арыгінальнай 50-рублёўкі выраблялася некалькі копій. У выпадку выяўлення фальшывак аператыўна звяртайцеся ў міліцыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024