Актывісты ў судзе заклеілі сабе рот і праспявалі гімн БНР

24 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе адбылося апошняе судовае паседжанне па скаргам актывістаў на рашэнні судоў раёнаў горада. Рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна абскарджваў Сяргей Верамеенка, якому прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь за акцыю за незалежнасць Беларусі.

Напачатку Сяргей папрасіў дазволу весці прамую відэатрансляцыю. Суддзя Мікалай Рачынскі яе забараніў. Тады Сяргей заявіў адвод суддзі. Мікалай Рачынскі не задаволіў адвод.

Падчас перапынку актывісты Мікалай Салянік і Валерый Куляеў, якія прыйшлі падтрымаць Верамеенку, у знак пратэсту заклеілі сабе раты скотчам.

Фота: harodniaspring.org
Фота: harodniaspring.org
Фота: harodniaspring.org

Чытайце таксама: Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП

Мікалай Салянік заплаціць штраф за непавагу да суда


Суддзя зачытаў скаргу. Як і іншых актывістаў, Сяргея асудзілі па арт.23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яго вінавацілі ў тым, што 15 снежня ён знаходзіўся на акцыі за незалежнасць Беларусі і публічна выказваў свае адносіны да інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Сяргей настойваў, што дзейнічаў у межах арт.57 Канстытуцыі, і бараніць незалежнасць краіны — яго святы абавязак. У выніку суддзя пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў. Падчас абвяшчэння выніку актывісты пачалі спяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і выгукнулі «Жыве Беларусь!».

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргі пяцёх актывістаў, якіх асудзілі за акцыю супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі: Ежы Грыгенчы, Уладзіміра Арцымана, Мікалая Саляніка, Вадзіма Саранчукова і Сяргея Верамеенкі. Яны будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека. Таксама актывісты плануюць напісаць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру, каб яны праверылі працу суддзяў.

Фота: facebook.com/s.n.veremeenko


Чытайце таксама: Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию


На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3. На дадзены момант 41 чалавек падтрымаў актывістаў на 880 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024