На што плануюць вытраціць бюджэт Гродзенскай вобласці

Сфармаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці. Большая частка бюджэту датычыцца сацыяльнай сферы. Таксама плануюць інвестыцыі, піша zviazda.by.

На сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў было адзначана, што бюджэт вобласці крыху вырас. Добра спрацавалі прамысловасць, транспарт, гандаль. Пакуль недацягваюць сельская гаспадарка і будаўніцтва. Рост валавога рэгіянальнага прадукту — 103%.

Куды пойдзе 70% бюджэту

70% бюджэту будуць скіраваны на развіццё сацыяльнай сферы: ахова здароўя, адукацыя, сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне. Заробкі супрацоўнікаў павялічаць на 16%. Вырашаць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У першую чаргу, пытанне па чыстай вадзе ў сельскай мясцовасці. Летась пабудавана 45 станцый абезжалезвання, сёлета запланавана запусціць яшчэ 42 станцыі. За некалькі гадоў праблема чыстай вады будзе вырашана ва ўсіх аграгарадках вобласці.

Таксама ў сістэме ЖКГ будзе працягвацца работа па замене цепласетак, што дазволіць паменшыць страты цяпла да 10%. Будзе заменена 125 ліфтаў, якія адпрацавалі свой тэрмін. Сёлета плануецца правесці больш капітальных рамонтаў, чым летась. Частковае фінансаванне работ па энергазберажэнні і рамонце будзе весціся за кошт рэсурсаў міжнароднага Банка рэканструкцыі і развіцця.

Куды будуць інвеставаць?

Сёлета вобласць плануе атрымаць вынікі ад папярэдніх інвестыцыйных праектаў і закласці аснову будучага. Усяго ў вобласці сфарміравана больш за 300 інвестыцыйных праектаў, але ёсць прыярытэтныя. Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца чатыром асноўным праектам. Гэта АЭС, азотны комплекс, цэментны завод і шклозавод «Нёман». Усе яны павінны выйсці на рэнтабельную работу. Пасля завяршэння праекта АЭС пачнецца будаўніцтва азотнага комплексу коштам больш за мільярд долараў.

Плануюць развіваць інфраструктурныя праекты, у тым ліку, транспартныя. Адзін з іх — будаўніцтва трасы М6 — амаль завершаны. У вобласці адрамантавана і пабудавана 900 кіламетраў дарог. На гэтую работу закладзены значныя сродкі і сёлета.

Прадугледжана і стварэнне цэнтраў аховы здароўя. Такія цэнтры пачнуць працаваць у чатырох гарадах — Гродне, Лідзе, Ваўкавыску і Астраўцы. Тут будуць выдаткаваны сродкі на мадэрнізацыю абсталявання, што дазволіць выконваць складаныя тэхналагічныя аперацыі. Ёсць супольная праграма з Міністэрствам аховы здароўя, у якой закладзены значныя сродкі на гэтыя мэты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024