Тых, хто цягнуў карову па асфальце на тросе ў Лідзе, могуць пасадзіць. За жорсткае абыходжанне з жывёлінаю можа пагражаць да года турмы, паведамляе belsat.eu.

Днямі ў інтэрнэце з’явілася відэа, як у прамысловай зоне Ліды, дзе зарэгістраваны цэх для забою буйной рагатай жывёлы і свіней, карову прычапілі да грузавіка тросам, з дапамогай якога перацягнулі праз плот і пацягнулі па асфальце. Жывёліна ўпала на зямлю, супраціўлялася, але хутка перастала. Побач з каровай ішла асоба ў характэрным для мясніка адзенні.

Цэх належыць лідскаму філіялу Гарадзенскага аблспажыўтаварыства. Мясцовы блогер Аляксандр Сяркоў наведаў месца падзеяў і паразмаўляў з ахоўнікам на ўмовах ананімнасці. Паводле працаўніка прадпрыемства, карова не магла хадзіць, таму з ёю так абышліся.

У пабліках некаторыя спрабавалі патлумачыць дзеянні работнікаў тым, што кіраўніцтва не забяспечвае іх патрэбным абсталяваннем, і такая сітуацыя паўсюдная.

Belsat.eu патэлефанаваў дырэктарцы лідскага філіялу Гарадзенскага аблспажыўтаварыства Крысціне Вадзейка, аднак ейная сакратарка, даведаўшыся, што тэлефануюць з «Белсату», сказала, што начальніца адсутнічае і невядома, калі з’явіцца.

Начальніца ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага раённага выканаўчага камітэту Вольга Наройчык даваць каментары адмовілася без тлумачэнняў.

Адзіны, хто даў нам каментар, быў начальнік аддзелу ўнутраных справаў Лідскага райвыканкаму Дзмітрый Уляшка:

«Праводзяць правяранне ў межах крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Не выключаюць, што будзе распачатая крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёлаю. Пакуль яе не завялі, бо трывае правяранне, можа, будзе патрэбная дадатковая экспертыза. Колькі зойме правяранне, не магу сказаць. Ці зʼявіцца інфармацыя для медыяў? Магчыма».

Чытайце таксама: Пасля з’яўлення ў сетцы шакавальнага відэа з каровай Лідскі РАУС пачаў праверку

Грамадзянаў, якія сталіся сведкамі сітуацыі, просяць звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі або праз тэлефон 102.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: