Колькі тон мандарынаў з’елі гродзенцы за навагоднія святы

У святы прадалі каля 1000 тон мандарынаў. А ў сярэднім у дзень з гандлёвых прылаўкаў на хатні стол трапляла 13 тон мандарынаў - рэалізацыя павялічылася ў два разы, паведамляе «Гродзенская праўда».

Таксама прадалі больш за 120 тысяч салодкіх падарункаў. Як распавялі ва ўпраўленні гандлю і паслуг, гэта на 30 тысяч больш, чым у мінулым годзе. А ў перыяд з 25 снежня па 7 студзеня продажы шампанскага ў параўнанні з пачаткам месяца выраслі ў 2,5−3 разы.

Рэжымы працы больш за 400 аб’ектаў гандлю працягнулі на 1−3 гадзіны. Для жыхароў Гродзеншчыны арганізавалі больш за 50 кірмашоў, больш за 1000 выстаў-распродажаў. З 20 снежня працавалі ёлачныя кірмашы, на якіх можна было набыць жывую ялінку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024