Навіны

Cтаршакласнікі Гродна і іншых гарадоў змогуць далучыцца да крэатона «Першыя ідэі»

18 студзеня ў Віцебску стартуе крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць прыняць вучні з усёй Беларусі. Ён адбудзецца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама пройдуць у Магілёве, Гродне і Гомелі.

Першы крэатон будзе прысвечаны культуры і пройдзе ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва 18 студзеня з 12 да 16 гадзін. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне — бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Старшакласнікам пакажуць некалькі ролікаў TED для далейшага абмеркавання ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам ментараў, кожны з якіх дапаможа камандам распрацаваць уласныя ідэі па тэмах паказаных відэавыступленняў і прэзентаваць іх перад аўдыторыяй.

У Віцебску школьнікі будуць гаварыць пра музеі, папулярнасць папяровых кніг і брэнд роднага горада як культурнай сталіцы. Па выніках абмеркавання журы з ліку мясцовых экспертаў па вызначаных тэмах, прадстаўнікоў кампаніі А1 і мясцовай супольнасці TEDx абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Для таго, каб натхніцца тэмай культуры і паглыбіцца ў яе, напярэдадні воркшопа 18 студзеня арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» выпусцілі другі эпізод беларускамоўнага падкаста для падлеткаў. У гутарцы з вядучым Дзмітрыем Смірновым акцёр і рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка распавядае, якія спектаклі варта наведваць моладзі, да каго звяртацца па дапамогу пры рэалізацыі культурніцкіх праектаў і як да іх рыхтавацца.

Да кожнага з наступных крэатонаў таксама будуць выходзіць новыя эпізоды падкаста, гаворка ў якіх пойдзе пра дзейнасць у галіне тэхналогій, экалогіі і інклюзіі.

«Першыя» — гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024