Школьнік з Гродна стаў зайцам ў Пінску, хоць у яго была даведка

Вечарам 3 студзеня на вакацыі да пінчанкі Таісіі прыехаў унук з Гродна. Дадому яны дабіраліся на гарадскім аўтобусе. У аўтобус увайшлі кантралёры. Ім хлопчык паказаў даведку. Але яго прымусілі заплаціць 60 капеек, піша pinsk.eu.

— Ты не з Брэсцкай вобласці. Такія правілы. Так што плаці 60 капеек, — сказалі яму кантралёры.

Пасажыры спрабавалі заступіцца за школьніка, кажучы, што ён жа беларус, а не замежнік. Кандуктар рэзюмавала: «Гэта рашэнне ўладаў, я толькі выконваю».

У Пінскім аўтобусным парку сітуацыю патлумачыў дзяжурны па прадпрыемстве. Ён сказаў, што кандуктар дзейнічаў згодна з рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў № 7 ад 6 сакавіка 2018 года «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў». Ён растлумачыў, што з 1 верасня па 30 чэрвеня права на бясплатны праезд маюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

— Калі б хлопчык быў з Іванаўскага, Лунінецкага раёна або любога другога населенага пункта Брэсцкай вобласці, за праезд плаціць не давялося б, — пракаментаваў выпадак у аўтобусе дзяжурны Пінскага аўтапарка.

Аплату за праезд у грамадскім транспарце адмянілі для школьнікаў усіх рэгіёнаў Беларусі на падставе пастановы Саўміна Беларусі № 202 ад 16.02.2011 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024