Тузін гродзенскіх гераінь з розных часоў сабралі разам аўтары карпаратыўнага календара Hrodna.life. Распачынае год Бона Сфорца, заканчвае Вольга Корбут. Паміж каралевай і гімнасткай знойдзеце таксама пісьменніц Элізу Ажэшку і Зоф’ю Налкоўскую, адукатарку Тэклю Станішэўскую, мастачку Марыю Гажыч, скрыпачку Тэафілію Юзэфовіч ды іншых. На адваротным боку картак змешчаны кароткія гісторыі гераінь.

Сёлетні каляндар адрозніваецца ад звыклых настольных «домікаў». Кожны месяц і яго гераіня друкаваліся на асобных картках. Увесь набор з 12 картак мацуецца ў пластыкавай падстаўцы. На працоўным стале выглядае вельмі стылёва. Малюнкі і канцэпт новага календара распрацавала дызайнерка Воля Новік.

Як атрымаць каляндар?

Мы падрыхтавалі каляндар для нашых партнёраў, а таксама для тых, хто падтрымлівае нас праз краўдфандынг на «Талацэ». Кожны існуючы і новы падпісчык атрымае ад нас такі каляндар.

Акрамя календара будзе яшчэ кніга

Каляндар, прысвечаны жанчынам з гісторыі Гродна — адзін з вынікаў праекта, над якім зараз працуе рэдакцыя Hrodna.life. Мэта — зрабіць больш бачнай ролю жанчын у гісторыі і ў сучасным жыцці.

Летам 2019 на старонках выдання друкаваліся гісторыі нашых сучасніц, удзельніц выставы «PROwomen: Ламаючы стэрэатыпы». Зараз — публікуюцца разгорнутыя гісторыі гераінь з календара-2020.


Ад відэльца да гарадскога гадзінніка. Што прывезла ў Гродна Бона Сфорца


Зоф’я Налкоўская: фемінісцкая зорка, якая ў Гродне спрачалася з Пілсудскім і захаплялася Старым замкам


Саламея Дэшнер: жанчына, якая стварыла гродзенскі тэатр


Сучасныя і гістарычныя жаночыя гісторыі аб’яднацца ў кнігу. Зборнік мае выйсці вясной 2020 года.


Валянціна Шоба: «Я — «прынцэса ў вежы» і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»


Анжаліка Борыс: «Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш — не саступлю»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Таццяна Чысцякова: «Мяняць жыццё я пачала ўжо за 50»


Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life