Плошча Леніна ў Гродне ў навагоднюю ноч ператворыцца ў галоўную навагоднюю сцэну. У гадзіну ночы тут пачнецца канцэрт з удзелам артыстаў, танцораў і, вядома, галоўных зімовых персанажаў - Дзеда Мароза і Снягуркі. Таксама гараджанам абяцаюць салют, светлавую ілюмінацыю і бітву дыджэяў, піша TUT.BY.

Святочная праграма пачнецца ў гадзіну ночы са светлавой ілюмінацыі. Потым будзе выступаць мінскі кавер-бэнд Peppers, а другой гадзіне ночы запусцяць салют. Праўда, не на самой плошчы Леніна, а ў Каложскім парку.

Пасля гэтага на плошчы працягнуцца навагоднія гулянні: будзе выступаць шоў-праект «Малина», гродзенскія артысты і, нарэшце, на сцэну выйдуць дыджэі Sasha Black і Dj Maise ў суправаджэнні GO-GO шоу-балета «Mаксимум».

Скончыцца забаўляльная праграма ў 4 раніцы. Увесь гэты час на плошчы Леніна будуць працаваць фудтракі і іншыя кропкі грамадскага харчавання.

Дарэчы, вуліцы вакол плошчы Леніна ў навагоднюю ноч часова перакрыюць. Так, будуць закрыты для руху транспарту (акрамя грамадскага) вуліца Дзяржынскага на ўчастку ад вуліцы 1 мая да вуліцы Сацыялістычнай), вуліца Сацыялістычная ад Ажэшкі да Карбышава, а таксама плошча Тызенгаўза і частка вуліцы Горкага. Праехаць тут на сваёй машыне будзе нельга з 23.00 31 снежня да 4.30 1 января.

У Гродне пусцяць дадатковыя маршруты грамадскага транспарту, які будзе курсаваць да пяці раніцы.