У цэнтры Гродна, на вуліцы Горкага, пасяліліся курапаткі. Чытачы tut.by даслалі фатаграфію і расказалі, што птушкі расцягваюць крумкачыныя запасы, якія тыя хаваюць пад дрэвамі ў садзе каля гарадской бальніцы № 1. Арнітолагі кажуць, што горад хоць і не традыцыйнае месца для курапатак, але іх часам можна ўбачыць у гарадскіх пейзажах.

"Не рэдкая з'ява, але вельмі цікавая». У цэнтры Гродна пасяліліся курапаткі
Фота: прадастаўлена чытачом

– З’ява не рэдкая, але цікавая. І калі курапаткі жывуць у горадзе, то ім там добра, – пракаментавалі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Наогул, шэрая курапатка адносіцца да так званых антропофобных відаў і аддае перавагу сяліцца на палях, лугах, на ўзлесках, адкрытых участках сельскіх ландшафтаў. А ў горад птушка перасяляецца ў пошуках пракорму і адаптуецца да гарадскога шуму. Мабыць, бальнічны сад – тое самае камфортнае месца пражывання для гэтых лугавых птушак.

"Не рэдкая з'ява, але вельмі цікавая». У цэнтры Гродна пасяліліся курапаткі
Фота: прадастаўлена чытачом

У Гродне можна сустрэць не толькі курапатак. У дэндрапарку аграрнага ўніверсітэта можна заўважыць жоўтагаловых каралькоў, звычайнае месца пражывання якіх – іглічныя і змяшаныя лясы, інфармуе сайт birdwatch.by.

Аднак у перыяд міграцый ён сустракаецца і ў населеных пунктах.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: